Беларуская Служба

Што рабіць са зберажэннямі ў банку пасля смерці іх уладальніка?

09.12.2025 16:02
У Польшчы, як правіла, банкі самі па сабе не паведамляюць нікому пра дэпазіты або зберажэнні памерлага.
PKO Bank Polski
PKO Bank Polski Shutterstock/Artur Bogacki

Пра наяўнасць рахунку ў банку павінен паведаміць спадчыннік. Пра тое, ці меў памерлы якія-небудзь зберажэнні, можна даведацца  ў Цэнтральным рэгістры дадзеных банкаўскіх рахункаў.

Эксперт сайту rankomat.pl Яраслаў Садоўскі, тлумачыць, як гэта працуе і хто можа падаць заяўку на доступ да сродкаў на рахунку памерлага.

— Можна звярнуцца ў любы банк. Калі вы не ведаеце, ці быў у памерлага рахунак, у якім банку ён быў, ці былі збераженні ў іншых банках трэба падаць запыт у аддзяленне любога банка, і дзякуючы Цэнтральнаму рэгістру дадзеных вы атрымаеце інфармацыю пра банкі, у якіх у памерлага былі зберажэнні. Таксама трэба паведаміць аддзяленне банка пра смерць уладальніка і скарыстацца інструкцыямі ў выпадку смерці.

Цэнтральная інфармацыйная сістэма рахункаў прадастаўляе абагульненую інфармацыю, дзе ў памерлага быў рахунак, але не агульны баланс на рахунку. Спадкаемцу неабходна наведаць кожны банк, дзе ў памерлага быў рахунак, каб даведацца падрабязнасці.

Рахунак будзе заблакаваны банкам, і каб законна зняць грошы памерлага, спадкаемца абавязаны прад'явіць дакумент, які пацвярджае спадчыну, тлумачыць прэс-сакратар банка PKO S.A. Павел Юрэк.

— Каб атрымаць сродкі, назапашаныя на рахунках памерлага, спадчыннікі павінны прадставіць у банк пасведчанне аб смерці чалавека і дакумент, які пацвярджае іх права на спадчыну. Гэта можа быць натарыяльнае пасведчанне аб праве на спадчыну. Гэта самы хуткі спосаб афіцыйна пацвердзіць права на спадчыну. Гэта пасведчанне можа быць выдадзена, калі ўсе спадчыннікі аднагалосна пагодзяцца на гэта, і няма сумневаў адносна ідэнтыфікацыі правамоцных спадчыннікаў. Іншым дакументам можа быць проста судовая заява аб праве на спадчыну.

У выпадку, калі на рахунку на працягу 5 гадоў не адбудзецца аніякай  актыўнасці, банк шукае ўладальніка рахунку і адпраўляе ліст па адрасах, указаных уладальнікам. Калі ніхто не адгукаецца, банк перадае грошы ў муніцыпалітэт па апошнім месцы прапіскі памерлага, альбо ў Дзяржаўную казну.

ПР1/яс